Ілюстрацыйнае фота з архіва РГ.

ДАІ Маладзечна ад 6 па 15 сакавіка ладзіць комплекс мерапрыемстваў «Будзь прыкладам свайму дзіцяці!». Мерапрыемствы праводзяць, каб папярэдзіць ДТЗ з удзелам непаўналетніх.

Работнікі ДАІ правядуць тлумачальную працу сярод насельніцтва па прафілактыцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, асабліва на пешаходных пераходах. Асаблівую ўвагу нададуць праблеме траўматызму малалетніх пасажыраў і прапагандзе выкарыстання дзіцячых утрымлівальных прылад. Адпрацуюць вуліцы і дарогі па прафілактыцы парушэнняў ПДР дзецьмі і прыцягненню дарослых да адміністрацыйнай адказнасці па ст.9.4 КаАП Рэспублікі Беларусь, а таксама дарослымі пры суправаджэнні дзяцей.

Міліцыянеры у школах і працоўных калектывах раскажуць аб бяспечнай перавозцы дзяцей у аўтамабілі, а таксама груп дзяцей, пакажуць відэа. Нагадаюць дзецям, як паводзіць сябе на дарозе.

ДАІ нагадвае, што ад пачатку года на Маладзечаншчыне здарылася тры аварыі з удзелам непаўналетніх.  14 лютага кіроўца з Вілейкі збіла васьмікласніц у на вуліцы Замкавай. Праз два дні ў ДТЗ пацярпелі пасажыры – навучэнцы Маладзечанскага дзяржкаледжа. А 21 лютага кіроўца наехаў на непаўналетняга пешахода на вуліцы Валынца.

 

 

• Текст доступен на языке: Русский