Фота прэс-службы "Дынама-Маладзечна".

Падапечныя Дзмітрыя Краўчанкі правядуць пятую гульню ў рамках чвэрцьфінала Экстралігі на дамашнім лёдзе.

Нагадаем, што дынамаўцы перамаглі ў трох матчах з чатырох у серыі з «Гомелем». Дзве апошнія гульні маладзечанцы правялі ў Гомелі, дзе паспяхова перамаглі.

Калі «Дынама» выйграе пяты матч, то пройдзе далей.

Гульня адбудзецца ў Лёдовым палаце а 20:30.