17 лютага каля 19.30 невядомы кіроўца на неўстаноўленым аўто наехаў на 72-гадовую пенсіянерку.
Кіроўца ехаў па вуліцы Скарыны з боку Вялікага Гасцінца. Пасля ён павярнуў налева і каля дома №17 наехаў на 72-гадовую маладзечанку. Жанчына пераходзіла праезную частку дарогі па нерэгуляваным пешаходным пераходзе злева направа.
ДАІ просіць сведак і відавочцаў здарэння звярнуцца ў аддзел ДАІ Маладзечанскага РАУС па адрасе: Маладзечна, вуліца Т. Дудко, 1-15 або па тэлефонах (8-0176) 74-53-46, 74-53-43 альбо 102.
• Текст доступен на языке: Русский