У 15-м сезоне найбуйнейшага ў Беларусі конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend удзельнічаюць чатыры праекты з Ашмянскага раёна.

Ашмянская ЦРБ прадставіла праект па куплі функцыянальных ложкаў тыпу Армед РС105-Б, якія неабходныя, каб палегчыць стан прыкаванага да ложка чалавека — 7800 рублёў. Таксама ў ашмянскай бальніцы ёсць праект будаўніцтва пандуса па ўваходу ў паліклініку — 70000 рублёў.

Сярэдняя школа №3 Ашмянаў прадставіла праект правядзення культурных мерапрыемстваў і фестывалю, у якіх прымуць удзел прадстаўнікі трох пакаленняў: бабулі і дзядулі, мамы і таты, дзеці — 14 000 рублёў.

Гальшанская школа прадставіла праект па сацыяльнай падтрымцы сем’яў з дзецьмі-інвалідамі — 1000 рублёў.