Юшка з пеўня. Фота http://horecaexpo.by.

Адкрытыя выступленні беларускіх павароў на фестывалі кулінарнага мастацтва «КулінарШоу-2020» пройдуць ад 7 па 9 красавіка на пляцоўцы 29-й міжнароднай выставы HoReCa, паведамляюць арганізатары.

У фестывалі ўдзельнічаюць павары і навучэнцы профільных навучальных устаноў Беларусі.

Ад 2 па 16 сакавіка праходзіць галасаванне за самыя смачныя стравы фестывалю, па выніках якога вызначаць 25-га кандыдата фестывалю. Першых 24 удзельнікі адбярэ экспертная камісія.

Блінчыкі з сырам. Фота horecaexpo.by.

Усе 25 кандыдатаў правядуць аўтарскія майстар-класы па прыгатаванні заяўленых страў для гасцей і наведвальнікаў выставы HoReCa.RetailTech 2020.

У галасаванні прадстаўленыя стравы навучэнцаў профільных устаноў з Вілейкі, Ашмянаў, Маладзечна і Смаргоні.

Бужаніна шпігаваная. Фота horecaexpo.by.

У намінацыі «Сучасная беларуская кухня. Суп» удзльнічае страва «Юшка з пеўня» ад Антаніны Баяркінай з Ашмянскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа.

У намінацыі «Сучасная беларуская кухня. Гарачае» ёсць некалькі страў з рэгіёна. Гэта

Цыбрыкі. Фота horecaexpo.by.
  •  сырныя блінчыкі з грыбамі ад Таццяны Біслюк, майстра вытворчага навучання Смаргонскага дзяржаўнага прафесійнага політэхнічнага ліцэя
  • цыбрыкі, фаршыраваныя грыбамі і цыбуляй ад Артура Лявуціна з Маладзечанскага дзяржкаледжа
  • страва «Судак – каледжа смак» ад Аляксандры Жук і Эльвіры Дзятковіч з Вілейскага дзяржаўнага каледжа
  • бужаніна шпігаваная ад Антаніны Баяркінай з Ашмянскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа
Судак – каледжа смак. Фота horecaexpo.by.

А яшчэ ад Антаніны Баяркінай з Ашмянаў ёсць арахіс з узбітымі вяршкамі ці марожыным у намінацыі «Сучасная беларуская кухня. Дэсерты».

Арахіс – на дэсерт. Фота horecaexpo.by.

Да ўсіх страў ёсць рэцэпты прыгатавання.

• Текст доступен на языке: Русский