Пад дажджом у Маладзечне. Фота з архіва РГ.

У Беларусі на выхадных на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Па дадзеных сіноптыкаў, у першай палове гэтага тыдня надвор’е фармавалі вельмі цёплыя паветраныя масы з акваторыі Міжземнага мора.

Тэмпературны фон у краіне на 7-11 градусаў перавышаў кліматычную норму і адпавядаў першай палове красавіка.

На многіх метэастанцыях Беларусі 3 сакавіка былі абноўленыя рэкорды дня.

– Сёння сітуацыя мяняецца. Халодны атмасферны фронт, змясціўся да нас з суседняй Польшчы, пачаў павольна адціскаць вельмі цёплае паветра на ўсход, за межы Беларусі. Так, 6 сакавіка, надвор’е ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, па ўсходзе краіны захаваецца ўплыў франтальных раздзелаў. Таму будзе воблачна з праясненнямі , – адзначылі ў цэнтры.

Ноччу і раніцай 6 сакавіка па ўсходняй палове Беларусі чакаюцца дождж і мокры снег. Днём будзе пераважна без ападкаў, толькі ў крайніх усходніх раёнах прагназуюцца невялікія ападкі, у асноўным дождж. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі будзе туман і слабы галалёд. Вецер ноччу чакаецца слабы, днём – ўмераны. Тэмпература паветра ўначы будзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, па паўднёвым усходзе – плюс 4-6 градусаў, днём паветра прагрэецца да 5-11.

На выхадных пад уплывам цёплых паветраных мас з поўдня і маларухомых франтальных раздзелаў на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, толькі днём 8 сакавіка атмасферны ціск падрасце і аблокаў і ападкаў стане менш. Месцамі прагназуюцца туманы. Вецер у гэты дзень будзе ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-8 градусаў са знакам плюс, днём – плюс 7-14 градусаў.

Як паведамілі сіноптыкі, у пачатку наступнага тыдня адаб’ецца ўплыў вобласці паніжанага атмасфернага ціску, сфарміраванага ў вільготнай паветранай масе. У гэтыя дні чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. У асобных раёнах пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). У начныя і ранішнія гадзіны месцамі прагназуюцца слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог – галалёдзіца. Начная тэмпература складзе мінус 2 – плюс 5 градусаў, днём паветра прагрэецца да 5-12.

• Текст доступен на языке: Русский