Ілюстрацыйнае фота Pixabay.

Паводле папярэдняй інфармацыі, днём 4 сакавіка падземная машынына для перавозкі пасажыраў урэзалася ў цалік – некранутую частку карысных выкапняў, паведамляе Следчы камітэт.

У выніку пацярпелі работнікі прадпрыемства, якія  ехалі ў падземнай машыне. У бальніцу даставілі восем чалавек, адзін з якіх – кіроўца аўтамабіля – ад атрыманых траўмаў памёр.

Каб агледзець месца здарэння, следча-аператыўная група спусцілася ў шахту на глыбіню больш за 600 метраў.

• Текст доступен на языке: Русский