Ад 9 сакавіка рухацца на гэтым скрыжаванні трэба будзе па-іншаму. Фота Ігара Палынскага.

Ад 9 сакавіка на рэгуляваным скрыжаванні Вялікага Гасцінца і Гарадоцкай для павышэння бяспекі на дарозе зменяць схему дарожнага руху і рэжым працы святлафора.

Транспартныя плыні раздзеляць у галоўным накірунку. Цяпер будзе пропуск аўтамабіляў па Вялікім Гасцінцы з боку Мінска і з боку Смаргоні па чарзе. Падобная схема ўжо ёсць у Маладзечне — на скрыжаванні Вялікага Гасцінца і Лебедзеўскай ў раёне «Спадарожніка».

ДАІ пераканаўча просіць кіроўцаў быць як мага больш уважлівымі пры праездзе скрыжавання, дзе мяняецца схема руху.

• Текст доступен на языке: Русский