У Мядзельскім раёне асудзілі мужчыну, які забіў аднагадовага пасынка

Мінскі абласны суд на выязным пасяджэнні абвясціў прысуд 21-гадоваму мужчыну, які забіў аднагодага дзіця. Пра гэта TUT.BY паведаміла памочнік старшыні суда Юлія Корзун. Трагедыя адбылася, пакуль маці дзіця была ў радзільні.

Мужчыну прызналі вінаватым у забойстве заведама малалетняга, які знаходзіўся ў бездапаможным стане, учыненым з асаблівай жорсткасцю (ч. 2 арт. 139 КК).

Суд прысудзіў мужчыну да 23 гадоў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны.

У дзень здарэння, пакуль маці дзіця была ў радзільні, яе аднагадовы сын застаўся дома з сужыцелем.

— Устаноўлена, што мужчына ў стане алкагольнага ап’янення збіў малога, таму што той плакаў. Ён нанёс яму ўдары рукамі і нагамі ў вобласць галавы і па розных частках цела. Калі ўбачыў дзіця без прыкмет жыцця, вырашыў схаваць злачынства: вынес цела ў сумцы і схаваў у пустым доме ў Мядзельскім раёне, — паведамлялі следчыя.

Пасля таго, што здарылася мужчына сустрэў сужыцельку з радзільні разам з іх нованароджанай дачкой. Калі жанчына вярнулася дадому, яна стала высвятляць, дзе сын. Мужчына спачатку казаў ёй і міліцыі, што дзіця ў знаёмых, а пазней распавёў, дзе схаваў цела.

Вядома, што 21-гадовы мужчына здымаў кватэру разам з 20-гадовай сужыцелькай у пасёлку Нарач. У абвінавачанага ёсць дзіця ад папярэдніх адносін. Ён скончыў аграрны каледж, працаваў у адной гаспадарцы, а у 2018 годзе прыехаў па пераразмеркаванню ў ААТ «Занарачанскі» Мядзельскага раёна. Мужчыну затрымалі 24 верасня 2019 года.