У смаргонскім садку №8. Фота Аксаны Ярашонак.

Мінскае абласное ўпраўленне фонду сацыяльнай абароны насельніцтва інфармуе, што, згодна з нормамі артыкула 5 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей» ад 29.12.2012 №7-З, абавязак своечасова плаціць дапамогі сем’ям з дзецьмі ўскладзены на плацельшчыка абавязковых страхавых унёскаў (наймальніка).

Арганізацыі, якія прызначаюць і выплачваюць дапамогі, абавязаныя выплаціць іх цалкам і своечасова. Дзяржаўныя дапамогі такім сем’ям прызначаюць па месцы працы. Іх плацяць штомесяц у дні, устаноўленыя для выплаты заробку. Тэрміны і перыядычнасць выплаты заробку ўстанаўліваюцца заканадаўствам, калектыўным дагаворам, пагадненнем або працоўным дагаворам.

Напрыклад, калектыўным дагаворам вызначаныя два тэрміны выплаты: 23 чысла – аванс і 8 – канчатковы разлік. Улічваючы ўстаноўленыя тэрмін, штомесячныя дзярждапамогі сем’ям з дзецьмі павінны выплачвацца работнікам не пазней за 23 чысло штомесяц.

Калі сума налічаных дзяржаўных дапамог перавышае суму налічаных у бюджэт фонду плацяжоў, а таксама ў выпадку несвоечасовай выплаты заробку, плацельшчык можа звярнуцца за пералікам на выплату дзярждапамогі ў раённыя і гарадскія аддзелы абласнога ўпраўлення фонду па месцы пастаноўкі на ўлік. З сабой мець заяўку і пакет дакументаў у парадку, устаноўленым Інструкцыяй аб парадку выкарыстання сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацабароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на выплату пенсій і дапамог, зацверджанай пастановай праўлення фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 15.07.2013 №9.

Калі выплаціць дзярждапамогу па пэўных прычынах не могуць на працы, грошы прызначаюць і выплачваюць у іншай арганізацыі або ў органе па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы жыхарства (месцы знаходжання) атрымальніка. Гэта адбываецца па рашэнні камісіі абласнога ўпраўлення фонду пасля падачы заявы атрымальніка дапамогі і дакументаў, неабходных для прыняцця камісіяй рашэння вызначэння новага месца прызначэння і выплаты дзярждапамогі.

Па пытаннях дзярждапамогі сям’ям, якія маюць дзяцей, неабходна звяртацца ў Маладзечанскі раённы аддзел Мінскага абласнога ўпраўлення фонду па адрасе: Маладзечна, вуліца Машэрава, 19. Тэлефоны (8-0176) 74-63-17, 74-63-16.

• Текст доступен на языке: Русский