
4 сакавіка ў малой зале Маладзечанскага палаца культуры зладзілі вечар раманса «Адкрыццё». Тут гучалі рамансы ў выкананні Галіны Баян-Ключнікавай.
– Я як старшыня ўкраінскай дыяспары Маладзечна прайшла падтрымаць сяброўку нашага аб’яднання. Прыйшоў і мой намеснік Леанід Лысакабылка, – распавяла карэспандэнту старшыня ўкраінскай суполкі «Краяны» Ясенія Мікуліч. – Галіна – гонар нашай суполкі. Яна сама родам з Украіны, часта выступае на розных канцэртах. А сёлета прайшла адбор на Фестываль нацыянальных культур. Будзе прадстаўляць нашу суполку ў Гродне.
– Рамансы ў выкананні Галіны прагучалі вельмі кранальна, душэўна і таленавіта, – падсумавала Ясенія.
Па яе словах, зала была поўнай. А гледачы апладзіравалі спявачцы стоячы.