Падчас узнагароджання. Фота з сайта мінаблвыканкама.

Сёння валожынцы Але Каласоўскай старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын уручыў ордэн Маці. Разам з мужам Віктарам жанчына выхоўвае пяць дзяцей.

Старэйшаму, Яну – 20 гадоў: цяпер ён служыць у арміі. Улад – навучэнец каледжа ў Мінску, Дзмітры – шасцікласнік валожынскай гімназіі № 1, Надзеі ў красавіку будзе тры гады, малодшаму, Іллю – 1 год 7 месяцаў, паведамляюць у райвыканкаме. Ала працуе аператарам сувязі Валожынскага ўчастка паштовай сувязі Маладзечанскага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі.

– Я адчуваю сябе шчаслівым чалавекам: у мяне вялікая дружная сям’я, любімая справа, старэйшыя сыны выраслі годнымі людзьмі. А малодшыя дзеці радуюць яе сваімі дасягненнямі ў вучобе, – распавяла жынчына на ўзнагароджанні. – Быць мамай – гэта самая высакародная праца, за якую ты атрымліваеш самую высокую зарплату – дзіцячыя абдымкі, шчырую любоў, эмацыйны зарад пазітыву і сэнс жыцця.

 

• Текст доступен на языке: Русский