Кіраўнік праекта «Mama PRO» і акушэр-гінеколаг Дыяна Мардас вырашыла абмеркаваць з удзельнікамі, што сярод прымхаў пра роды праўда, а што не.

Некаторыя кажуць, што пры родах нельга піць. Але як без вадкасці працягнуць 10-12 гадзін? Таму правільна тое, што пры родах нельга піць шмат. Справа ў тым, што матка і мачавы пузыр размешчаныя ўшчыльную. Калі пузыр перапоўнены, дзейнасць маткі можа прынесці нязручнасці і нават траўмаваць яго.

І кожную гадзіну ў час родаў варта хадзіць у прыбіральню.

Некаторыя кажуць, што жанчына падчас родаў павінна не збіраць валасы. Нібы роды пройдуць так лёгка, наколькі гладкія ў парадзіхі валасы. Медыцынскага абгрунтавання ў гэтага павер’я няма.

Але дасведчаныя дактары кажуць, што калі роды ідуць лёгка – ні гумку для валасоў, нішто іншае не заўважыце. А вось калі будуць складанасці, то прыпомняць усё. І калі ў жанчын ідуць роды не вельмі лёгка, то нават дактары могуць параіць расплесці касу.

Ці можна сядзець на стуле? Калі жанчына ў родавы перыяд роўна сядзіць, увесь цяжар цісне на шыю дзіцяці. А шыя – вельмі кволая частка цела.

Таму пасля раскрыцця шыйкі маткі на шэсць сантыметраў сядзець не варта.

Ці можна есці шакалад? У час родаў наядацца нельга, але ў працэсе губляецца энергія. Таму кавалачак шакаладу або крыху сухафруктаў хутка яе адновяць.

• Текст доступен на языке: Русский