9 сакавіка жыхары Беларусі змогуць назіраць рэдкі момант супадзення поўні і максімальнага набліжэння Месяца да Зямлі, піша ASTROBEL TEAM.

Месяц круціцца вакол Зямлі не паводле кругавой, а па эліптычнай арбіце. Таму ў некаторых кропках сваёй арбіты Месяц аказваецца то на максімальна блізкай адлегласці ад Зямлі, то на максімальна выдаленай. Месяц здзяйсняе вакол Зямлі адзін абарот за 29,5 сутак.

У гэты момант Месяц здаецца трохі больш звыклых памераў – яго дыяметр павялічваецца на 15%. Разам з бачнымі памерамі павялічваецца і яркасць месяцовага дыска, якая ўзрастае на 30%.