П’яны бяспраўнік пад Астраўцом урэзаўся ў аўто

8 сакавіка каля 21:35 38-гадовы мужчына за рулём аўтамабіля «Пратон» паблізу горада Астравец мужчына не выканаў дыстанцыю і сутыкнуўся з аўтамабілем «Фольксваген», які рухаўся ў спадарожным напрамку.

У кіроўцы «Пратону» не было правоў і ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.

У выніку ДТЗ траўмы атрымаў пасажыр аўтамабіля «Пратон». Мужчыну з пераломам рукі і іншымі ранамі шпіталізавалі.

Прычыны і іншыя абставіны ДТЗ будуць вызначаныя ў ходзе праверкі.