Выратавальнікі працуюць на месцы здарэння. Фота Маладзечанскага ГРАНС.

Паведамленне пра загаранне гаспадарчай пабудовы ў вёсцы Парэчча Гарадзілаўскага сельсавета паступіла выратавальнікам 7 сакавіка ў 15.25.

Пасля прыбыцця да месца выкліку работнікі МНС устанавілі, што хлеў
гарыць адкрытым полымем. Ліквідавалі пажар ў 16 гадзін.

У выніку пажару пашкоджаны дах. Прычыну высвятляюць. Разглядаюць
парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання. А
менавіта кароткае замыканне электраправодкі, паведамілі ў Маладзечанскім ГРАНС.

Кароткае замыканне можна назваць адной з частых прычын узнікнення пажару.

З усімі прычынамі можна змагацца, калі выконваць некаторыя правілы:

  • не выкарыстоўваць старыя правады са зношанай ізаляцыяй;
  • быць уважлівым пры правядзенні электрамантажных работ
  • не свідраваць, не рэзаць сцены ў тых месцах, дзе пракладзены кабель
  • рэгулярна сачыць за станам электрычных разетак і выключальніка, пры неабходнасці адразу ж іх замяняць
  • не карыстацца пашкоджанымі электрапрыборамі

• Текст доступен на языке: Русский