Днямі беларускі гурт «Sumarok» запісаў новую песню. Яе назва – «Калі ты дыхаеш мне ў патыліцу».
Па словах лідара гурта Ігара Палынскага, ад нараджэння песні да прэм’еры прайшоў рэкордна кароткі тэрмін. Тэкст з’явіўся 25 лютага, 29 – упершыню песню выканалі на канцэрце, а 8 сакавіка адбыўся анлайн-рэліз.
– Мне здаецца, гэта лепшае, што я напісаў за жыццё. Гэта квінтэсенцыя шчырасці і пачуццяў. Сёння я проста жыву гэтай песняй, – падзяліўся Ігар.
Падчас запісу музыканты здзейснілі некалькі нетыповых для музыкі Sumarok эксперыментаў. Напрыклад, спачатку планавалі запісаць жывую перкусію, але пасля з’явіліся электронныя сэмплы.
Даведка «Рэгіянальнай газеты»
Гурт «Sumarok» утвораны ў 2009 годзе, мае студыйны і тры канцэртных альбомы, шэраг сінглаў. Лідар гурта Ігар Палынскі – тэхнічны рэдактар «Рэгіянальнай газеты».
Бліжэйшы выступ – 26 сакавіка ў Мінску, у прасторы «Кніжная Шафа», пачатак а 19-й.
• Текст доступен на языке: Русский