Пятага сакавіка ў Маладзечне загінуў мужчына.
– Цела 48-гадовага жыхара Маладзечна знайшлі каля аднаго са шматпавярховікаў Маладзечна, – расказала карэспандэнту афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог. – На целе – прыкметы падзення з вышыні, верагодна, з восьмага паверха.
Следчыя праводзяць праверку, высвятляюць абставіны здарэння, дакладную прычыну смерці.
• Текст доступен на языке: Русский