Ірына Мікуліч атрымлівае ордэн Маці.

6 сакавіка Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным дзеячам розных сфер, шматдзетным маці, а таксама генеральскія пагоны прадстаўнікам вышэйшага афіцэрскага складу. Урачыстая цырымонія адбылася ў Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сярод узнагароджаных была і жыхарка Вілейшчыны Ірына Мікуліч. Яна атрымала ордэн Маці. Жанчына жыве ў вёсцы Крывое Сяло. Працуе выхавальнікам Рабунскага навучальна-педагагічнага комплексу «дзіцячы сад-базавая школа». Разам з мужам Сяргеем гадуюць пяць дзяцей.

 

• Текст доступен на языке: Русский