Ілюстрацыйнае фота МНС.

8 сакавіка пасля 18.00 выратавальнікам паведамілі пра задымленне ў кватэры на Вялікім Гасцінцы ў Маладзечне.

Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, высветлілася, што ў кватэры на першым паверсе загарэлася ежа на газавай пліце. Гаспадар, які быў у кватэры адзін, самастойна патушыў ежу.

У выніку пасля агляду брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі мужчыну  шпіталізавалі ў раённую бальніцу з папярэднім дыягназам «атручэнне прадуктамі гарэння». Агонь пашкодзіў кухонны посуд. Прычына здарэння высвятляецца.

Разгляданая версія – парушэнне правілаў эксплуатацыі газавых прыладаў і агрэгатаў, а менавіта, пакінутая без нагляду ежа на пліце.

• Текст доступен на языке: Русский