Ва Узброеных Сілах пачаўся другі этап комплекснай праверкі войскаў. У вышэйшую ступень баявой гатоўнасці прыводзіцца шэраг вайсковых частак. Больш за тысячу чалавек будуць прызваны з запасу, паведамілі БЕЛТА ў Мінабароны.

Другі этап комплекснай праверкі баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці войскаў пачаўся 9 сакавіка ў адпаведнасці з распараджэннем міністра абароны. Ён праходзіць пад кіраўніцтвам начальніка Генштаба.

— У вышэйшую ступень баявой гатоўнасці прыводзіцца шэраг вайсковых частак і падраздзяленняў Узброеных Сіл. Падчас праверкі будзе ажыццяўляцца комплекс мабілізацыйных мерапрыемстваў, у выніку якога больш за тысячу вайскоўцаў будуць прызваны з запасу, — праінфармавалі ў Мінабароны.