Фота Клаўдыё Фурлан для AP.

Колькасць хворых на каранавірус у Беларусі павялічалася да 9 чалавек, а паправіліся 3. Аб гэтым паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Тэст студэнта з Ірана атрымаў адмоўны вынік. У двух пацыентаў, з якімі ён блізка кантактаваў, на сённяшні момант таксама адмоўныя вынікі тэстаў. На гэтым тыдні, пасля завяршэння мерапрыемстваў лабараторнага і клінічнага кантролю ўсе тры пацыенты будуць выпісаныя са стацыянару.

Стан усіх астатніх пацыентаў, у якіх быў дыягнаставаны COVID-19, здавальняючы. Тэмпература нармальная, праводзіцца лабараторны кантроль і мерапрыемствы медыцынскага назірання.

Пацыенты, якія вярнуліся з Італіі, атрымалі станоўчыя вынікі тэстаў — наяўнасць каранавіруса пацвердзілася. Аднак прэвентыўная ізаляцыя дадзеных пацыентаў і адэкватнае медыцынскае суправаджэнне дазволілі не дапусціць далейшага развіцця хваробы і распаўсюджвання захворвання.

Гэтыя тры пацыенты адчуваюць сябе здавальняюча. Тэмпература нармальная, скаргаў няма.