Фота Андрэя РАГІНСКАГА.

Эпапея з аб’яднаннем «Маладзечна» і «Андэрдога» ніяк не вырашыцца. Абодва клубы-суседа атрымалі права выступаць у Д2. Праўда, да гэтага часу невядома, к якой лізе клуб пачне новы сезон, піша pressball.by.

На мінулым тыдні клуб з Чысці накіраваў старшыні Мінскага аблвыканкама ліст-абгрунтаванне, чаму альянс усё ж павінен адбыцца. Так, ён «дазволіць на годным узроўні прадстаўляць рэгіён у першай лізе, павысіць канкурэнцыю ў турніры і, такім чынам, цікавасць да футбола». Пры гэтым прапануецца захаваць назву «Андэрдог», хатнія матчы праводзіць у Маладзечне, а бюджэт клуба «сфармаваць у роўных долях за кошт бюджэтных сродкаў і прыватнага капіталу».

Неўзабаве пасля гэтага ліста мясцовы райвыканкам даў задні ход. Як распавёў pressball.by новы дырэктар аб’яднанага ФК Аляксей Пінчук, казна «Андэрдога» складзе прыкладна 400-450 тысяч рублёў.

Але ўлады рэгіёну папросту не гатовыя даць «сваю» частку.

Гэта пацвердзіў і начальнік аддзела спорту і турызму райвыканкама Раман Кузняцоў:

— Зараз прапрацоўваем юрыдычную законнасць фінансавання такога праекту. Але напаўняць бюджэт клуба напалову дакладна не будзем — у нас столькі грошай няма. У мінулым годзе трацілі на «Маладзечна» 115 тысяч рублёў. Цяпер можам вылучыць толькі столькі ж, калі наогул не менш.

Бос «Андэрдога» Аляксей Ярамчук у такім выпадку мае намер шукаць сродкі з іншых прыватных крыніц. Тым часам лёсаванне першай лігі пройдзе ў пачатку наступнага тыдня — 16 сакавіка. А колькасць удзельнікаў турніру — прынцыповы момант. Калі іх застанецца чатырнаццаць, дык паменшыцца і агульная колькасць тураў. Заўважым, што аб’яднаны клуб толькі нядаўна пачаў перадаваць у ліцэнзійны аддзел БФФ неабходныя дакументы.

Уручэнне ліцэнзій у першай лізе запланавана на 25 сакавіка.