Маладзечанскія футбольныя заўзятары выступілі з заявай наконт сітуацыя з аб’яднаннем каманд. Аб гэтым яны паведамілі ў афіцыйнай суполцы.
«У сувязі з тым, што няма канкрэтыкі пра будучыню каманды, хацелася апублікаваць справаздачу аб сустрэчы з А. Ярамчуком і А. Пінчуком калі наступіць яснасць, аднак для таго, каб не ўзнікалі якія-небудзь здагадкі і іншае — коратка расказваем самыя важныя дэталі.
Галоўнае, што было агучана: горад не выканаў сваіх абавязкаў перад кіраўніцтвам новага клуба, знаходжанне ў праекце А. Ярамчука пад пытаннем.
Што да назвы каманды, колераў і эмблемы — нас чуюць. Канструктыўны дыялог магчымы».
Апошнія навіны маладзечанскага футбола:
Аб’яднаны клуб «Маладзечна» і «Андэрдога» можа пачаць сезон у трэцім дывізіёне
Аляксей Пінчук: Нявызначанасць па «Андэрдогу» застаецца