Фота ex-press.by.

13 сакавіка натарыусы Гродзенскай натарыяльнай акругі бясплатна пракансультуюць грамадзян усіх катэгорый па пытаннях, звязаных з правядзеннем натарыяльных дзеянняў.

Удзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі па бясплатным прававым кансультаванні, якая праводзіцца Беларускай натарыяльнай палатай і прымеркаванай да Дня Канстытуцыі Беларусі, прымуць усе натарыяльныя канторы і натарыяльныя бюро Гродзенскай вобласці.

На працягу працоўнага дня атрымаць кансультацыю па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса, у тым ліку афармлення спадчынных правоў, складання завяшчанняў, шлюбных дагавораў, адчужэння нерухомасці і здзяйснення выканаўчых надпісаў змогуць усе зацікаўленыя жыхары Гарадзеншчыны і госці нашага рэгіёну.

Поўны спіс натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, а таксама час іх працы можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by у раздзеле «Знайсці натарыуса».