Фота Reuters.

На бліжэйшыя тры дні ў Беларусі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Прычына – моцны вецер. Пра гэта TUT.BY паведамілі ў Белгідрамеце Мінпрыроды.

Днём 11 сакавіка чакаецца ўзмацненне паўднёва-заходняга, заходняга ветру парывамі да 15-18 м/с. У дзённы час 12 сакавіка ноччу і раніцай 13 сакавіка на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне заходняга ветру парывамі да 15-22 м/с.

• Текст доступен на языке: Русский