Яўген Януковіч. Фота БФЛА.

Ураджэнец Будслава Яўген Януковіч заваяваў некалькі медалёў на спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы.

Напачатку лютага ў эстонскім горадзе Тарту адбыўся Мемарыял Марціна Кутмана. Яўген на ім быў трэцім на 600-метровай дыстанцыі.

На адкрытым Кубку Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы, які адбыўся 18 лютага ў Гомелі, у яго было другое месца на дыстанцыі 800 метраў.

Яшчэ больш узнагарод прывёз з адкрытага зімовага чэмпіянату па лёгкай атлетыцы ў памяшканнях, які адбыўся ў Магілёве 21-22 лютага. Там ураджэнец Будслава заваяваў бронзу ў бегу на 800 метрах і заняў трэцяе месца у эстафеце 4 па 400 метраў у складзе каманды Мінскай вобласці.