Фота divsad.by.

Сезон кірмашоў у Маладзечне і Вілейцы пачнецца ад 21 сакавіка. 

Кірмашы ў Маладзечне

Кірмашы ў Маладзечне будуць штотыднёва, па суботах і нядзелях, да 3 мая ўключна.

25 красавіка, у суботу, ад 9.00 да 15.00, у горадзе зладзяць вясновы рэгіянальны кірмаш. Будуць удзельнічаць Вілейскі, Валожынскі, Лагойскі, Маладзечанскі, Мядзельскі раёны.

Кірмашы ў Вілейцы

У Вілейцы кірмашы зладзяць на Цэнтральнай плошчы. Даты наступныя – 21 і 28 сакавіка, 4, 11, 18 і 25 красавіка, 2 мая.

На абодвух кірмашах можна будзе набыць сельскагаспадарчыя прадукты, харчовыя тавары, насенне, саджанцы, прылады для сада і агарода, вырабы рамеснікаў, паведамляюць у райвыканкамах.

• Текст доступен на языке: Русский