Сусветная арганізацыя аховы здароўя распрацавала рэкамендацыі ў сувязі з распаўсюджаннем інфекцыі.
Рэгулярна мыйце рукі
Апрацоўвайце рукі сродкамі, што ўтрымліваюць спірт, або мыйце іх з мылам. Важна рабіць гэта рэгулярна. Калі на руках ёсць вірус, то спірт або мыла яго заб’юць.
Трымайцеся дыстанцыі ў грамадскіх месцах
Старайцеся быць на адлегласці хаця б аднаго метра ад іншых. Асабліва калі ў іх кашаль, насмарк і павышаная тэмпература.
Калі людзі кашляюць або чхаюць, пры гэтым хварэюць на рэспіраторную інфекцыю, то распаўсюджваюць вакол дробныя часцінкі з утрыманнем віруса. Калі стаіш блізка ад такога чалавека, можаш заразіцца пры ўдыханні паветра.
Па магчымасці не чапайце вочы, нос і рот
Рукамі вы дакранаецеся да шматлікіх паверхняў. На іх можа быць вірус. Калі рукамі з інфекцыяй чапаць вочы, нос або рот, можна перанесці вірус са скуры ў арганізм.
Трымайцеся правілаў рэспіраторнай гігіены
Калі кашляеце або чхаеце, прыкрывайце рот і нос сурвэткай або згібам локця. Адразу выкідайце сурвэтку ў сметніцу з накрыўкай. Пасля гэтага апрацоўвайце рукі антысептыкам са спіртам або мыйце вадой з мылам.
Калі вы прыкрываеце рот і нос, то папярэджваеце іх распаўсюджанне. Калі прыкрывацца рукой, мікробы могуць трапіць на рукі, а пасля на паверхні, да якіх дакранаецеся.
Калі ў вас павысілася тэмпература, з’явіўся кашаль, стала цяжка дыхаць, неадкладна звяртайцеся па медыцынскую дапамогу.
Калі вы былі ў раёнах, дзе рэгістравалі 2019-nCoV або кантактавалі з людзьмі, што прыехалі з такіх раёнаў, паведаміце пра гэта медыцынскаму работніку.
Сачыце за інфармацыяй пра сітуацыю з вірусам і выконвайце рэкамендацыі медыцынскіх работнікаў.
У цэнтральных і мясцовых органах аховы здароўя ёсць самая актуальная інфармацыя пра дынаміку захворвання ў раёне. Таму менавіта яны могуць даць найбольш важныя рэкамендацыі пра меры абароны.
Дзе і як здаць аналіз на каранавірус у рэгіёне
• Текст доступен на языке: Русский