Фота Андрэя РАГІНСКАГА.

Як стала вядома Football.by, «Андэрдог» у сезоне-2020 года не будзе выступаць у першай лізе. Такім чынам, другі дывізіён у гэтым годзе будзе прадстаўлены 14 камандамі.

Раней, нагадаем, ішла гаворка пра аб’яднанне «Андэрдога» і «Маладзечна», якія па выніках мінулага сезону заваявалі пуцёўку ў першую лігу.

Лёсаванне календара першай лігі на сезон-2020 намечана на 16 сакавіка.