Фота Матэа Біата guardian.com.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміла, што ў Беларусі зафіксавалі яшчэ тры выпадкі каранавірусу. Такім чынам, іх колькасць павялічылася да 12.

У беларуса, які вярнуўся з Партугаліі, зафіксаваны станоўчы тэст на каранавірус. Яго праверылі яшчэ ў аэрапорце. Яго шпіталізавалі ў Гомельскую абласную інфекцыйную клінічную бальніцу. На сённяшні момант стан яго здавальняючы. Праводзіцца актыўная шпіталізацыя пацыентаў першага ўзроўню (грамадзян, якія прыехалі разам з ім з-за мяжы, а таксама тых, хто быў побач з ім у самалёце).

Удакладняючая дыягностыка праводзіцца ў аднаго з пацыентаў у Мінску, які прыбыў з Германіі і ў момант праходжання мяжы схаваў факт знаходжання ў Паўночнай Італіі.

Праводзяцца дадатковыя даследаванні ў пацыенткі абласной інфекцыйнай бальніцы ў Гродне. У сувязі з тым, што пры адсутнасці клінічных дадзеных у яе атрыманы станоўчы лабараторны вынік на каранавірус. Яна здала тэст яшчэ на мяжы, так што ўсе яе кантакты першага ўзроўню выяўленыя.