У смаргонскім садку №8. Фота Аксаны Ярашонак.

Усе ўстановы адукацыі Беларусі працуюць у штатным рэжыме. Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале Міністэрства адукацыі, піша БелТА.

«На дадзены момант усе ўстановы адукацыі Беларусі працуюць у штатным рэжыме. Закрыццё школ у сувязі з каронавірусам пакуль не плануецца, а калі ўзнікне такая неабходнасць, то рашэнне будзе прымаць Міністэрства аховы здароўя», – распавялі ў ведамстве.

Ва ўстановах адукацыі выконваюцца ўсе прафілактычныя меры і рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя. Таксама ўстановы адукацыі забяспечаны неабходнымі санітарна-гігіенічнымі сродкамі.

«Просім выконваць правілы асабістай гігіены. Пры найменшых прыкметах захворвання трэба выклікаць доктара або звяртацца да медыцынскіх работнікаў», – дадалі ў Міністэрстве адукацыі.

• Текст доступен на языке: Русский