На месцы здарэння. фота РАУС Маладзечна.

Маладзечанскім міліцыянерам паведамілі, што ў вёсцы Схоліна Палачанскага сельсавета мясцовы жыхар займаецца вытворчасцю самагонкі ледзь не ў прамысловых маштабах, паведамляюць у Маладзечанскім РАУС.

Па словах відавочцаў, хмельны промысел выдаваў ўстойлівы сівушны пах па акрузе. На месцы інфармацыя пацвердзілася. На прысядзібным участку свайго знаёмага 47-гадовы вясковец абсталяваў сапраўдны завод па вытворчасці самагону. Калі прыехалі міліцыянеры, гатовага прадукту не было. Была толькі самагонная брага.

Каля 18 тон сурагату  фігурант захоўваў у гаспадарчай пабудове ў 27 палімерных ёмістасцях. У хляве міліцыянеры знайшлі, як мяркуецца, складнікі  самагоннага апарата.

Вядома, што вясковец нідзе не працуе. Самогонную брагу канфіскавалі і знішчылі. А сам мужчына стане фігурантам адміністрацыйнага працэсу за захоўванне паўфабрыкатаў для вырабу моцных алкагольных напояў.

Яму пагражае штраф амаль да тысячы рублёў. Па словах самога ўладальніка сурагату, спіртное рабіў для сябе. Раней мужчына прыцягваўся да адказнасці за самагонаварэнне.