Алеся Каролік. Фота з архіва "РГ".

28 красавіка «Рэгіянальная газета» адзначае 25-годдзе. Прымаем віншванні і цёплыя словы ад нашай чытачкі, педагога-арганізатара Маладзечанскага музкаледжа імя Агінскага Алесі Каролік:

– Шчырыя віншавальныя словы дасылаю рэдакцыі «Рэгіянальнай газеты» з нагоды 25-годдзя выдання! 25 год – гэта салідны ўзрост.

А разуменне таго, што ўжо чвэрць стагоддзя жыхары Маладзечаншчыны і ўсяго рэгіёна маюць перыёдыку на беларускай мове, вельмі радуе!

Хочацца пажадаць рэдакцыі і надалей цешыць нас сваімі артыкуламі і, канешне, падзякаваць за супрацоўніцтва, запрашэнні на мерапрыемствы і за публікацыю ўласных матэрыялаў.

Калі вам ёсць што сказаць пра «Рэгіянальную газету», пішыце нам на электронную пошту regionnews@rh.by, на папяровую – 222310 Маладзечна, Вялікі Гасцінец 143/518, размяшчайце допісы ў сацсетках з хэштэгам #РГ25 або тэлефануйце (8 0176) 53 78 06.