Фота osh.by.

На працягу некалькіх дзён юнакі і дзяўчаты 2005 года нараджэння і маладзейшыя выступалі на спаборніцтвах па цяжкай атлетыцы ў Гродне. Там праходзіла абласная спартакіяда сярод ДЮСШ і СДЮШАР.

Больш за трыццаць хлопчыкаў і дзяўчынак з Ашмянаў прынялі ўдзел у турніры. Ашмянскія атлеты — Лізавета Матарас, Яўгенія Шумская і Дзмітрый Казлоўскі — занялі тры першыя месцы. Срэбраныя медалі заваявалі Даніэль Жабінскі, Маргарыта Томялойць, Ілля Кавалеўскі. Трэція месцы занялі Валерыя Пяткевіч, Кацярына Казлоўская, Мацвей Станкевіч.