Фота hockey.by.

11 сакавіка маладзечанскія дынамаўцы правялі першы матч паўфінала Экстралігі. Сапернікам каманды Дзмітрыя Краўчанкі было сталічнае «Юнацтва».

Гульня завяршылася з лікам 3:2 — «Юнацтва» здабывае першую перамогу ў паўфінале. Паўфінальная серыя працягваецца да чатырох перамог адной з камандаў.

Наступная гульня паміж камандамі пройдзе 13 сакавіка ў Мінску а 19:00.