14 сакавіка ў Мядзельскім райвыканкаме правядуць урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю Мядзельскага раёна.
У свяце паўдзельнічае старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын.
У фае выканаўчага камітэта ад 10.00 пачне працаваць выстава-продаж прадукцыі прадпрыемстваў горада і раёна, а таксама выстава майстроў народных промыслаў. Завершыцца мерапрыемства святочным канцэртам.
• Текст доступен на языке: Русский