Сяргей Гормаш падчас прадстаўлення. Фота МНС.

1 сакавіка першы намеснік начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Уладзімір Янчык з рабочым візітам наведаў Валожынскі раён. Тут ён прадставіў першага намесніка начальніка Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргея Гормаша. 

Раней ён займаў пасаду першага намесніка Кастрычніцкага раённага аддзела па НС Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС.

У пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Валожына Уладзімір Янчык таксама сустрэўся і пагутарыў з работнікамі аддзела.

• Текст доступен на языке: Русский