Фота youtube.com/flair.

Ад другой суботы сакавіка (14 сакавіка) да другой нядзелі мая (10 мая) працягваецца вясновы сезон палявання на пералётных і вадаплаўную дзічыну.

Працягласць палявання на гусей і качак не можа перавышаць больш за 28 дзён, таму канкрэтныя тэрміны вясновага палявання на птушак па кожнай гаспадарцы ўсталёўвае карыстальнік паляўнічых угоддзяў да пачатку сезона.

Паляваць можна ў светлы час сутак, акрамя перыяду ад 12:00 да 18:00.

Кругласутачны «Тэлефон даверу» Смаргонскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету — 8 (015) 92-4-40-74.