Ілюстрацыйнае фота lentachel.ru.

24-гадовы жыхар Маладзечанскага раёна месяц адпрацаваў закладнікам наркотыкаў. Тайнікі ладзіў у Маладзечне альбо недалёка ў лесе, паблізу чыгуначных станцый. Хлопец і першы заробак не паспеў атрымаць, як у справу ўмяшаліся супрацоўнікі наркакантролю.

Працаваў закладчык па традыцыйнай схеме. Праз інтэрнэт яму паведамлялі каардынаты месца з таварам. Ён павінен быў забраць зелле, расфасаваць яго на больш дробныя партыі. Пасля – перазакласці пакункі, наладзіўшы новыя схованкі для спажыўцоў.

Суд прысудзіў фігуранту 11 год пазбаўлення волі.

Займаўся закладкамі і сябар маладзечанца – 26-гадовы жыхар Вілейкі. Сябры працавалі на адну інтэрнэт-краму. Але дзейнічалі кожны сам па сабе. Віляйчук рабіў закладкі ў межах сталічнага рэгіёну. Аператыўнікі знайшлі дзясятак схованак на тэрыторыі Мінскага і Пухавіцкага раёнаў.

Ураджэнец Вілейкі, у адрозненні ад сябра з Маладзечаншчыны, у наркабізнесе ўжо не першы год. А раней быў судзімы за хуліганства і вымагальніцтва.

За злачынства хлопец з Вілейкі атрымаў дзесяць гадоў калоніі.

Як паведамілі ў Маладзечанскім РАУС, у сетцы інтэрнэт жыхарам рэгіёна масава прапануюць працаваць кур’ерамі, мінёрамі, закладнікамі або так званымі кладменамі. Абяцаюць добры заробак, зручны графік, магчымасць кар’ернага росту. Паведамленні з прапановамі грамадзянам дасылаюць у мессенджер Viber, Telegram і ў сацсетках.

У першую чаргу, прыцягваюць моладзь. Па выніку замест перспектывы і высокіх даходаў – доўгі турэмны тэрмін.

Па словах начальніка аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Сяргея Руткевіча, на вакансію кладмкнаў адгукаюцца маладыя людзі ад 14 да 25 гадоў, у асноўным, беспрацоўныя. Іх прыцягвае магчымасць хутка і без адмысловай працы зарабіць на новы тэлефон, машыну, кватэру і іншыя асабістыя выгоды.

Кошт адной закладкі вар’іруецца ад 10 да 20 долараў у залежнасці ад выгляду наркотыку.

Прапановы масава рассылаюць у інтэрнэце з фэйкавых старонак. Па словах работнікаў службы наркакантролю бескантактны спосаб нарказбыту і іншыя меры канспірацыі неперашкодзяць хутка вылічыць мінёра. Яго дзейнасць спыняць на працягу аднаго-трох месяцаў. За 2019 года аператыўнікі затрамалі пяць такіх закладнікаў.

Крымінальная адказнасць за абарот наркотыкаў надыходзіць ад 14 гадоў.

Каб папярэдзіць падобныя злачынствы з удзелам непаўналетніх, супрацоўнікі ІСНМаладзечанскага РАУС далі магчымасць навучэнцам сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў наведаць адкрытае судовае пасяджэнне. На ім абвясцілі прысуд 33-гадоваму жыхару Радашкавічаў. Мужчыну прад’явілі абвінавачванне па першай і трэцяй частках артыкула 328 КК Рэспублікі Беларусь.

Фігурант набываў у «заказчыка» псіхатроп, расфасоўваў яго на дозы і рабіў

закладкі ў лясах. А каардынаты схованак перадаваў праз Інтэрнэт. У кастрычніку 2019 года мужчыну затрымалі. У гаражы кладмена праваахоўнікі знайшлі парашок з утрыманнем альфа-PVP, марыхуану і гашыш.

Як высветлілася ў ходзе следства, сам мужчына ўжываў забароненыя рэчывы і злачынствы здзяйсняў ў стане наркатычнага ап’янення. Суд прысудзіў абвінавачанага да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Як адзначыў начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Аляксей Посах, для 16-гадовых студэнтаў каледжаў гэта было не прадстаўленне, не шоу. Гэта была рэальная гісторыя пра тое, як з-за глупства можна трапіць за краты.

На пасяджэнне запрасілі падлеткаў, у дачыненні да якіх праводзяць індывідуальна прафілактычную работу.

Ад пачатку года супрацоўнікі ІСН Маладзечанскага РАУС выявілі адзін факт ужывання адурманьваючых рэчываў насвай 17-гадовым навучэнцам аднаго з каледжаў. Цяпер праводзяць праверку.

Інфаграфіка забяспечаная Маладзечанскім РАУС.

• Текст доступен на языке: Русский