Ілюстрацыйнае фота gosinspekciya.gov.by.

Мядзельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету паведамляе, што пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 4 сакавіка зменены тэрміны вясновай забароны на лоўлю рыбы,прадугледжаныя пунктам 105 Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства.

Так у Мінскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцей забарона надыходзіць ад 22 сакавіка і працягваецца да 30 мая.

На Брэстчыне і Гомельшчыне – ад 12 сакавіка па 18 мая. На Віцебшчыне – ад 31 сакавіка па 8 чэрвеня.

Нагадваем, што ў перыяд забароны дазваляецца лавіць рыбу адной вудай з адным кручком або адным спінінгам, аснашчаным штучнай прынадай, з адным адзінарным, або двайным, ці трайным кручком у светлы час сутак з берага, без заходу ў ваду.

Выкарыстанне маламерных судоў, у дадзены перыяд часу, таксама забаронена.

• Текст доступен на языке: Русский