Пакуль школы не зачыняюць. Толькі вешаюць засцерагальныя аб'явы. Фота з архіва РГ.

Як паведамлялі ўчора, школы і садкі рэгіёна працуюць у штатным рэжыме.

Аднак у школах Маладзечна выконваюць неабходныя меры засцярогі. Так, тут з’явіліся аб’явы, дзе вучняў просяць часцей мыць рукі з мылам, а таксама падчас кашлю прыкрываць рот і нос сурвэткай або згібам локця. Фотаздымкі аб’яў нам даслаў чытач.

І яшчэ адна.

Такія ж рэкамендацыі дае і Сусветная арганізацыя аховы здароўя. Нагадаем, што ўчора аб’явілі пандэмію каранавіруса.

• Текст доступен на языке: Русский