Ілюстрацыя ru.gauzeroll.com.

Падазраюць каранавірус у студэнта факультэта міжнародных адносін Белдзяржуніверсітэта. Кола кантактаў ізаляванае на каранцін.

У Белдзяржуніверсітэце праводзяцца санітарна-эпідэміялагічныя мерапрыемствы і апрацоўка «кантактаў другога ўзроўню», паведаміў 12 сакавіка телеграм-канал Міністэрства аховы здароўя.

Група студэнтаў, так званыя «кантакты другога ўзроўню», шпіталізавана ў шпіталь ветэранаў для наступнага тэставання на COVID19.

Універсітэт працуе ў звычайным рэжыме.

• Текст доступен на языке: Русский