У Вілейцы мужчына ў аўтобусе ўдарыў школьніка (Відэа)

У Вілейцы мужчыне не спадабаліся размовы школьнікаў у аўтобусе, ён ударыў адного з хлопцаў. Пра здарэнне паведаміла прэс-сакратар МУС Беларусі.

Інцыдэнт адбыўся днём 29 лютага ў гарадскім аўтобусе №3. Кампанія школьнікаў знаходзілася ў задняй частцы салона. Побач стаяў 56-гадовы мужчына.

— Мужчына ўмяшаўся ў размову хлопцаў. Яму не спадабалася іх выказванні, а пасля сваёй рэплікі ён раптам на вачах іншых пасажыраў ударыў 14-гадовага хлопца ў твар, — распавялі ў Вілейскім РАУС.

Школьнік распавёў пра інцыдэнт бацькам і пайшоў ў бальніцу. Бацька хлопчыка заявіў на злодзея ў міліцыю. Знайсці мужчыну, які ўдарыў хлопца, дапамаглі камеры відэаназірання ў аўтобусе.

Па папярэдніх дадзеных, падазраваны быў выпіўшым і таму паводзіў сябе агрэсіўна, аргументаваць свае дзеянні ён не мог.

Па факце хуліганства следчыя распачалі крымінальную справу.

Вядома, што мужчына не працуе, раней прыцягваўся да адказнасці за пашкоджанне маёмасці і сямейныя скандалы.