Падчас праверкі адной з гаспадарак. Фота УУС Гродна.

Міліцыя Гродзенскай вобласці праверыла сельскагаспадарчыя прадпрыемствы ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення пасяўной кампаніі.

У першай палове гэтага тыдня міліцыя працавала ў нашым рэгіёне: на сельгаспрадпрыемствах Ашмянскага, Смаргонскага, Астравецкага раёнаў.

Так, на тэрыторыі машынна-трактарнага парка гаспадаркі ў Ашмянскім раёне заўважылі паламаны плот. У алкатэстара тэрмін паверкі скончыўся ў 2019 годзе і яго паказанні не могуць выкарыстоўваць для выпуску кіроўцаў. Медагляд работнікаў праводзяць фармальна.

Былі парушэнні пры запраўцы машын. Палівазаправачныя калонкі не адкалібравныя.

А бензін заліваюць у бакі з дапамогай вядра на вока, бо лічыльнік няспраўны.

Механізм ўключэння калонак слаба абаронены. Знайшлі і няўлічаныя сельгасагрэгаты.

У астатніх гаспадарках звярталі ўвагу на недахопы пры выпуску транспарту і аглядзе работнікаў. Так, у адной з гаспадарак Смаргонскага раёна кантроль на алкаголь прайшлі ў два разы менш кіроўцаў, чым рэальна выехалі на лінію.

А ў Астравецкім раёне некаторых кіроўцаў праверылі не непасрэдна перад выездам, а за дзень да яго, пра што сведчылі запісы ў адпаведным часопісе.

Таксама міліцыянеры звярталі ўвагу кіраўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў на неабходнасць устаноўкі на службовую тэхніку навігацыі і прылад кантролю расходу паліва.

У якасці прыкладу прывялі досвед адной з гаспадарак Гродзенскага раёна, дзе пасля ўстаноўкі кантралюючых прыбораў расход паліва зменшыўся на 17 тон у месяц.

• Текст доступен на языке: Русский