У Беларусі ў выхадныя пахаладае і ў многіх раёнах краіны прагназуецца снег, паведамляе БелТА.

Як адзначылі сіноптыкі, першая дэкада сакавіка аказалася на 5-9 градусаў вышэй за норму.

У суботу, 14 сакавіка, на змену сакавіцкага цяпла прыйдзе снег і мароз, надвор’е вернецца ў сваю кліматычную норму. Тэмпература паветра на працягу сутак чакаецца ў асноўным ад мінус 3 да плюс 4 градусаў. У многіх раёнах пройдуць ападкі: у асноўным мокры снег. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца.

Днём 15 сакавіка (нядзеля) будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог — галалёдзіца. На большай тэрыторыі Беларусі вецер пачне павольна сціхаць вецер. Тэмпература паветра ўначы будзе ад мінус 4-9 градусаў, удзень — ад мінус 1 да плюс 5 градусаў, па захадзе — да 7 градусаў са знакам плюс.