Фота novychas.by.

На 1 сакавіка 2020 года ўзровень беспрацоўя ў Беларусі склаў 0,2%. У параўнанні з паказчыкам гадавой даўнасці знізіўся на 0,2 адсоткавага пункта, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Пры гэтым у Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях гэты паказчык склаў 0,3%, Гомельскай і Мінскай — 0,2%, Мінску — 0,1%. На ўліку ў якасці беспрацоўных на 1 сакавіка знаходзіліся 10,2 тысяч чалавек. Гэта на 35,6% менш, чым на тую ж дату ў 2019 годзе.

Наймальнікі прапануюць 83,5 тысяч працоўных месцаў. Гэта на 7,8% больш, чым год таму. Попыт на працоўныя прафесіі вышэй іншых — 61,9% агульнай колькасці вакансій.