Фота з архіва РГ.

Маладзечанская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету паведамляе, што ад14 сакавіка пачынаецца вясновы сезон палявання на птушыную дзічыну. А ад 10 мая дазваляецца ружэйнае паляванне на пралётных гусей.

Паляваць дазволяць на шэрага, белалобага, гуменніка, канадскую казарку, а таксама на самцоў качак крыжанкі, свіязі, гогаля, шыраканоскі, чырвонагаловую і чубатую чарнець, чыркоў – свістунка і траскунка, качкі шэрай.

Паляванне дазваляецца ў светлы час сутак, акрамя перыяду ад 12 да 18 гадзін. Дазволеныя спосабы палявання на гусей: ружэйны (гладкаствольнай паляўнічай зброяй і патронамі са шротам) з засады альбо з засады з выкарыстаннем маскіровачнага халата і толькі з прынаджваннем з дапамогай манка і падсаднога гусака (гусей) ці пудзілаў гусака.

Дазволеныя спосабы палявання на качак: ружэйны (гладкаствольнай паляўнічай зброяй і патронамі са шротам або з выкарыстаннем маскіровачнага халата і толькі зпрынаджваннем з дапамогай падсадной качкі (качак) і (або) пудзілы (пудзілаў) іманка.

У вясновы сезон палявання на гусей ці качараў дапускаецца выкарыстанне маскіровачнага халата або касцюма, надзетага на паляўнічага.

Для вышуку і падачы здабытай дзічыны можна выкарыстоўваць паляўнічых сабак – тэр’ераў, такс, лягавых, спаніэляў.