Жыхары цэнтральных раёнаў Тайланда не чакалі, што акрамя медыцынскіх праблем, звязаных з успышкай каранавіруса, ім прыйдзецца адбівацца ад зграй дзікіх малпаў, якія захопліваюць гандлёвыя цэнтры і спусташаюць крамы ў пошуках ежы.

Прычынай гэтай з’явы стаў рэзкі спад колькасці турыстаў. Спецыялісты тлумачаць, што менавіта турысты былі адной з асноўных крыніц харчавання малпаў – яны з радасцю падкормлівалі жывёл, а цяпер, калі зніклі турысты, малпам даводзіцца самастойна шукаць крыніцы пражытка.

Па сведчанні відавочцаў, зграі малпаў спусташаюць крамы прадуктаў і нападаюць на лаўкі вулічных гандляроў. «Яны больш нагадваюць чароды дзікіх сабак, а не малпаў,» – сказаў адзін з прадаўцоў, на якога напалі жывёлы.

Звычайна Тайланд наведваюць штогод дзясяткі мільёнаў турыстаў з усяго свету, турыстычная галіна прыносіць гэтай краіне прыкладна 20% даходаў у дзяржбюджэт. У выніку ўспышкі эпідэміі  турыстычны бізнес Тайланда апынуўся на мяжы краху.

• Текст доступен на языке: Русский