Фота teris.com.

Міністэрства аховы здароўя пракаментавала з’яўленне навін пра смерці хворых на каранавірусную інфекцыю ў Беларусі.

У афіцыйным телеграм-канале Міністэрства з’явілася паведамленне наконт фэйкавых навін:

— Насуперак усім чуткам і фэйкавым запытам — у Беларусі жывыя ўсе пацыенты, у якіх знайшлі РНК каранавіруса. А ўсім, хто «чакае», раім — «не чытайце сацсеткі, калі ў вас слабая псіхіка».

Нагадаем, што на 13 сакавіка ў Беларусі зафіксаваны 21 выпадак каранавіруснай інфекцыі.